Кожная карціна Віктара Барабанцава нясе свой настрой, закранае пэўныя струны душы. Лірызмам прасякнуты яго партрэты дзеячаў мастацтва, навукі, літаратуры, простых людзей.

Калі сабраць усе карціны Віктара Барабанцава, можна скласці максімальна падрабязны партрэт нашай Радзімы. І кожны штрых, кожны мазок аўтар прапусціў праз сэрца, напоўненае шчырай любоўю да роднай зямлі, цікавасцю да гістарычнага мінулага Беларусі і культурных традыцый нашага народа.