Гагаузы. Нешматлікі народ. У свеце іх не больш за 200 тысяч. Вельмі працавітыя і спагадныя людзі. Беражліва схавалі і захоўваюць сваю гісторыю, культуру, мову. Пражываюць яны і ў Беларусі.
…Як не пакланіцца Гагаўзам. Працоўны, маленькі народ… …Нас у бядзе адны звязалі повязі. Нас адно мучыла зло…
Так сказаў паэт пра іх.
Аб гісторыі свайго народа, аб сваіх продках, аб сваім жыцці і сваёй навукова – практычнай дзейнасці ў галіне сучасных біятэхналогій у сельскай гаспадарцы расказвае ў гэтым фільме Іван Кыса. Пасля студэнцкай лавы, воляю лёсу, ён апынуўся ў Беларусі. Тут і набыў другую радзіму.