Знаёмцеся, Валер Васілеўскі. У 1981 годзе ён атрымаў цяжкую траўму пазваночніка. Але не змірыўся з лёсам. Працаваў, працаваў, працаваў. Не стаў клопатам для сям’і і грамадства. Стаў мастаком, пісьменнікам, журналістам. Сёння яго карціны – не толькі ў Беларусі, але і ў многіх кутках свету.