За адным сталом сабраліся прадстаўнікі аднаго пакалення:
Айцец Сергій, служыць у Свята – Лізавецінскім манастыры горада Мінска. Старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Іванавіч Стружэцкі. Беларускі харэограф, фалькларыст, ганаровы грамадзянін горада Турава Мікалай Канановіч Котаў, Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь, пісьменнік, мецэнат Валерый Іларыёнавіч Сарока.
У іх багаты жыццёвы досвед, які яны набылі дзякуючы свайму жыццялюбству, працавітасці.
Агульныя ў іх – любоў да зямлі, да людзей, да радзімы…
Шчыра, кожны з прысутных, паспрабаваў адказаць на галоўнае пытанне: ці так я жыў, ці ўсё зрабіў для сябе, для сям’і, для сваіх родных, для працвітання Беларусі.
Аўтары фільма спадзяюцца, што ён будзе карысны для моладзі. Бо ва ўсе часы малады чалавек шукае дарогу, па якой ён пойдзе па жыцці. У фільме ёсць важныя духоўныя арыенціры. Да іх абавязкова трэба прыслухацца. Перамагаць і пераадольваць цяжкасці. Як стаць паспяховым у жыцці. Пакуль жывеш – вучыся. На гэтыя пытанні таксама разважаюць удзельнікі круглага стала.