Па дарозе з Мінска ў Навінкі, злева ад Даўгінаўскага тракта ёсць пахаванне. Па падліках урадавай камісіі, тут знайшлі свой апошні прытулак ад 10 да 12 тысяч савецкіх ваеннапалонных, расстраляных фашыстамі ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

На гэтым месцы з канца чэрвеня па жнівень 1941 г. знаходзіўся адзін з першых канцлагераў. У ім у нечалавечых умовах утрымлівалася больш за 140 000 савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў. Па сваім прызначэнні лагер быў фільтрацыйным. Аб умовах утрымання, аб здзеках, аб прынцыпах сартавання ваеннапалонных па іншых лагерах, расказвае гвардыі палкоўнік, старшыня Савета ветэранаў Цэнтральнага раёна горада Мінска, Георгій Пятровіч Атаманаў.

Сёння на гэтым месцы – сціплы помнік. На вялікі жаль, аб гэтай трагедыі мала хто ведае.