Гэты фільм ахоплівае гісторыю старажытнага беларускага горада Нясвіжа: з таго моманту, калі багатыя і знакамітыя арыстакраты — князі Радзівілы, выбралі невялікае мястэчка ў якасці сваёй рэзідэнцыі. Самай грандыёзнай пабудовай Радзівілаў – стаў Нясвіжскі замак (архітэктар з Італіі – Бернардоні). Гэтае месца абвеяна містычнымі таямніцамі і легендамі, якія цесна перапляліся з лёсам горада.