Вялікі мысляр Нізамі ў ісламскім свеце з’яўляўся яркім прыкладам суфізму. Такой філасофскай плыні, па якой дасканалы чалавек з’яўляецца прадстаўніком Бога на зямлі. І калі прыслухаешся і зразумееш гэтага чалавека, то ты здольны спазнаць увесь свет. Спазнаць у той форме і ў тым змесце, як стварыў яго Творца. Бо свет створаны па падабенстве Стваральніка – Творцы.