ПАМЯЦЬ ПРА ВАЙНУ ВЕЧНА! Беларускай вёскі Хатынь больш няма. Яе 22 сакавіка 1943 года разам з жыхарамі спаліў 118 паліцэйскі батальён, які быў сабраны са здраднікаў у Кіеве ў 1942 годзе. Колькі было нянавісці, звярынага аскала ў здраднікаў, выхаваных на фашысцкай ідэалогіі: перавага адной расы над іншай.
Мэта фільма: нагадаць нашчадкам аб тым, што ахвяры спаленых вёсак Беларусі заклікаюць аб пільнасці!
У фільме адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу – скульптар і архітэктар В. Занковіч успамінае пра найбольш значныя этапы стварэння мемарыяльнага комплексу Хатынь.