Масюкоўшчына. Вечны агонь. Гэты кавалак зямлі багата паліт крывёй, слязамі, дзясяткаў тысяч савецкіх ваеннапалонных, якіх па-зверску замучылі фашысты ў канцлагеры шталаг – 352.

Сёння ідуць баі за наша мінулае, а значыць, за нашу шчаслівую будучыню. І не толькі на інфармацыйных, палітычных, эканамічных палях. Вельмі блізка ад межаў Беларусі страляюць. Як і ў гады вайны ад рук фашыстаў гінулі людзі, так і сёння ад рук нэафашызму пакутуюць ні ў чым не вінаватыя людзі. Па ўсёй Еўропе, якую мы вызвалілі ад карычневай чумы, – зносяць помнікі воінам – вызваліцелем.

Сёння ідуць баі і за нашу прытомнасць. Не павага да памяці, замоўчванне гістарычных фактаў, ці, мякка кажучы, ператоргванне іх, падтасоўка, усё гэта прыводзіць да расчалавечвання, да адраджэння нэафашызму. Фільм – папярэджанне!

У фільме шмат гістарычнай хронікі. Толькі тады мы адчуем сябе адзіным народам, калі будзем слухаць голас гістарычнай Праўды.