Герой фільма Міхаіл Рыгоравіч Солапаў. Нарадзіўся ў сяле Пакроўскім, Ліпецкай вобласці. Упершыню дакрануўся да музыкі ў тры гады. Усё, што чуў, маментальна ператвараў у музычныя гукі. Прайшоў жахі Вялікай Айчыннай вайны. Паводле яго слоў, быў 13 разоў на валаску ад смерці. Але любоў да музыкі аберагала яго.

9 траўня лічыў сваім другім Днём нараджэння. Пасля вайны застаўся ў Беларусі. Пакахаў яе ўсім сэрцам. Тут, на сваім жыццёвым шляху, сустрэў сапраўдных прафесіяналаў, якія чула прыслухоўваліся да яго тонкага слыху. Па словах Міхаіла Рыгоравіча, – “Яны (настаўнікі) музыку растваралі ўва мне…”.

Заслужаны работнік культуры БССР, Прафесар Беларускай Акадэміі музыкі, Заслужаны дзеяч музыкі Рэспублікі Беларусь.