Ты, мой брат, каго завуць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольныя цяпер не зракайся...

Гэтыя радкі напісаў беларускі паэт Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі). Які нарадзіўся ў Мінску ў 1887 годзе ў сям’і чорнарабочага. З 6-ці год вучыўся ў 3-м гарадскім прыходскім вучылішчы, якое скончыў у 1902 годзе. Працаваў спачатку ў розных майстэрнях, а пасля на мэблівай фабрике сталярам. У 1904 годзе стаў членам арганізацыі эсэраў – максімалістаў. Арыштаваны быў 4 сакавіка 1907 года. У Вільні быў асуджаны на пасяленне ў Іркуцкую губ.

У верасні 1917 года хворы на туберкулёз вярнуўся ў Мінск. Памёр у ліпені 1920 года. Аўтар зборніка паэзіі “Матчын дар” (1918г.), зборніка п’ес для дзяцей “Жывыя казкі” (1920г.) А кніга “Сэрцам пачуты звон” выйшла пасля яго смерці ў 1993 годзе.