Гэты фільм расказвае пра Беларускі дзяржаўны архів кінафотафонадакументаў Рэспублікі Беларусь. Пра яго дружны прафесійны калектыў, які беражліва захоўвае і пастаянна папаўняе архіў, у якім сабраны, навукова апісаны, унікальныя калекцыі дакументаў, рукапісаў, фатаграфій, кінаматэрыялаў, фанатэкі. Тут, на вечным захоўванні – ПАМЯЦЬ ЭПОХІ. У будучыні яна ажыве на старонках навуковых прац, у мастацкіх раманах, на экранах. І праўдзіва раскажа пра час, у якім жывем. …