Яго імя Барыс Шчарбінен. Інвалід па зроку. У Беларускім таварыстве інвалідаў арганізаваў прадпрыемства, не толькі для таго, каб атрымаць сабе працу, але найперш для таго, каб даць працу такім інвалідам як ён. Пра такіх як Барыс, сказана ў Бібліі: “Выратуешся сам, каля цябе выратуюцца тысячы”.