У Айчынную вайну з Савецкім Саюзам ваявала амаль уся Еўропа. Чаму аб гэтым мы сталі забываць? Абыякавасць, непавага да памяці, эмоцыі “спальваюць” гістарычныя факты.
Гэтыя страшныя лічбы распавёў дзецям у сваёй гутарцы гвардыі палкоўнік Георгій Пятровіч Атаманаў, старшыня Рады ветэранаў Цэнтральнага раёна горада Менска:
У гады вайны на тэрыторыі Беларусі было знішчана 209 гарадоў і раённых цэнтраў, больш за 9 тысяч сёл і вёсак, загінуў кожны трэці жыхар нашай рэспублікі.
У 1945 годзе нашы продкі зламалі хрыбет фашызму. Вызвалілі Еўропу ад карычневай чумы. Але сёння ўнукі фашысцкіх недабіткаў зносяць помнікі воінам – вызваліцелям па ўсёй Еўропе. Гэта што, Еўрапейскія каштоўнасці? Хутчэй за ўсё, падвойныя стандарты. Колькі можна з імі дамаўляцца! Доўга дамаўляліся з нашымі братамі ва Ўкраіне. І што? Вось і паляцелі кулі насустрач адзін аднаму. Памятайце, якім коштам быў заваяваны свет. Нам патрэбная гістарычная памяць. Без яе няма будучыні.